Вы тут

Праваабаронцы: у нядзелю ў Беларусі затрымалі 380 чалавек

Затрыманне ў Мінску, 27 верасня 2020-га / Еўрарадыё

У нядзелю ў Беларусі затрымалі 380 чалавек. Пра гэта паведамляюць праваабаронцы, якія склалі спіс гэтых людзей. Найбольш масавая вулічная акцыя 27 верасня прайшла ў Мінску, яна сабрала больш за 100 тысяч чалавек. Затрыманні адбыліся і ў іншых гарадах — у Гомелі, Гродне, Брэсце, Віцебску. Напярэдадні міліцыя паведамляла пра 200 затрыманых. Канчатковую лічбу МУС назаве ў панядзелак.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.