Праваабаронцы паведамляюць пра затрыманні падчас нядзельных маршаў

Праваабаронцы паведамляюць пра затрыманні падчас нядзельных маршаў

Падчас доўгіх выходных не абыйшлося без затрыманняў, паведамляе праваабарончы цэнтр "Вясна". Так у нядзелю 10 студзеня былі затрыманыя 3 чалавекі. Іх прозвішчы апублікаваныя ў тэлеграм-канале "Спісы затрыманых".

Напярэдадні 8-9 студзеня былі затрыманыя паўтара дзясяткі чалавек. Паведамляецца, што супрацоўнікі міліцыі затрымлівалі людзей за тое, што яны расфарбавалі снегавікоў у бел-чырвона-белыя колеры.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі