Вы тут

Праваабаронцы: на акцыях пратэсту 18 кастрычніка затрымалі 240 чалавек

Марш партызан / Еўрарадыё

18 кастрычніка ў Мінску і іншых гарадах Беларусі прайшлі акцыі пратэсту. У спісе затрыманых праваабарончага цэнтра "Вясна" на раніцу 19 кастрычніка ўжо 240 чалавек.

Сярод затрыманых ёсць некалькі непаўналетніх. Вядома, што некаторых з іх ужо адпусцілі.

У Мінску 18 кастрычніка затрыманыя журналісты "Белсата" Алесь Любянчук і газеты "Беларусы і рынак" Арцём Маёраў. У Брэсце затрыманыя журналісты "Брэсцкай газеты" Максім Хлябец і Раман Чмель. Ніхто з іх пакуль не адпушчаны на волю.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.