Праваабаронцы апублікавалі здымкі памерлага ў турме светлагорца (фота)

Фотаздымкі апублікаваў праваабарончы сайт “Вясна”. На іх відаць сляды пабояў на целе прывезенага з морга светлагорца.

Апублікаваць фота праваабаронцы вырашылі пасля таго, як суд канчаткова адмовіў ва ўзбуджэнні крымінальнай справы па факце смерці Акуліча. У высновах суда сцвярджаецца, што шматлікія сляды збіцця на целе памерлага “ў прычыннай сувязі са смерцю не знаходзяцца”. Так Валянціне Акуліч адказаў старшыня Гомельскага аблсуда Сяргей Шаўцоў.   

Праваабаронцы кажуць, што Акуліч трапіў у ІЧУ на пяць сутак. На чацвёртыя суткі ён памёр. Паводле судмедэкспертызы, прычынай смерці стала хранічная алкагольная інтаксікацыя, якая ўскладнілася развіццём стану адмены алкаголю з дэлірыем і ацёкам галаўнога мозгу.

На думку праваабаронцаў, адказнасць павінны панесці дзяжурныя па ІЧУ Р.Сцешанкоў і А.Бачко. Замест своечасовага выкліку медыкаў для дапамогі арыштаванаму, як кажуць праваабаронцы, міліцыянты паўгадзіны “супакойвалі” яго з дапамогай дубінак, а “хуткую” выклікалі толькі тады, калі ў яго спынілася дыханне.

Фота — spring96.org

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі