Праўнучка Касцюшкі прэтэндуе на пасаду мэра Парыжу

На гэтую пасаду балатуюцца экс-міністр энэргетыкі і экалогіі Францыі Наталі Касцюшка-Марызэ з партыі “Саюз за народны рух" і прадстаўніца Сацыялістычнай партыі Анна Ідальга.



Наталі Касцюшка-Марызэ паходзіць з сям'і з вялікім палітычным мінулым. Далёкі яе продак быў братам беларускага нацыянальнага героя Тадэвуша Касцюшка. Яе дзед Жак Касцюшка быў паслом Францыі ў ЗША, прадзед Андрэ Марызэ — сенатарам. Бацька, Франсуа Касцюшка-Марызэ, з'яўляецца мэрам Сеўра.



Дарэчы, за ўсю гісторыю краіны жанчына ніколі не займала пасаду кіраўніка Парыжа. Апытанні паказваюць, што шанцы абедзвюх прэтэндэнтак стаць мэрам прыкладна роўныя.



Фота — jeunesump31.fr

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі