Праўладныя тэлеграм-каналы абвясцілі пра "зачыстку" ў Гомельскай вобласці

Супрацоўнікі ГУБАЗ і АМАП прыходзяць да актывістаў у райцэнтрах на мяжы з Украінай / pixabay
Супрацоўнікі ГУБАЗ і АМАП прыходзяць да актывістаў у райцэнтрах на мяжы з Украінай / pixabay

Праўладныя телеграм-каналы пішуць пра "зачыстку" ў Гомельскай вобласці. Гаворка пра затрыманні актывістаў у двух райцэнтрах — Нароўлі і Хойніках.

З "пакаяльнага відэа", апублікаванага ў адным з праўладных тэлеграм-каналаў, вядома пра затрыманне пяцярых актывістаў. Яны прызнаюцца ў тым, што былі "падпісаныя на экстрэмісцкія тэлеграм-каналы".

Раней затрыманні праходзілі ў Мазырскім раёне вобласці. Усе тры раёны знаходзяцца недалёка ад беларуска-ўкраінскай мяжы.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі