Вы тут

10-12: хроніка жнівеньскіх пратэстаў у Беларусі

Кветкі каля станцыі метро "Пушкінская", дзе ўчора загінуў чалавек / Еўрарадыё

10 жніўня ў Мінск зноў ахапілі пратэсты, адбыліся жорсткія сутыкненні, ёсць загінулы. Пратэстоўцы будавалі барыкады і выкарыстоўвалі кактэйлі "молатава". Асноўнымі месцамі супраціву стала мясцовасць каля станцый мятро "Спартыўная" і "Пушкінская", а таксама каля супермаркета "Рыга". Па людзях зноў стралялі гумовымі кулямі,  сілавікі актыўна выкарысталі слёзатачывы газ і святлошумавыя гранаты. У іншых раёнах краіны людзі таксама выходзілі на пратэст, іх жорстка затрымлівалі.

11 жніўня стала вядома, што Святлану Ціханоўскую вывезлі ў Літву. Вольга Кавалькова лічыць, што гэта зрабілі беларускія ўлады. Еўрарадыё сачыць за падзеямі ў краіне і прапаноўвае вам чытаць наш анлайн. Увечары людзі пачалі зноў збірацца ў розных кутках Мінска і ў іншых гарадах Беларусі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.