Вы тут

Пратэстоўцы ў Маскве скандуюць "Жыве Беларусь" — відэа

Пратэсты ў Маскве 31 студзеня​/ РБК

Апазіцыйныя мітынгі праходзяць 31 студзеня па ўсёй Расіі. Падставай для іх стала затрыманне палітыка Аляксея Навальнага, якога ўжо на наступным тыдні чакае суд.

Але пратэстоўцы не абмяжоўваюцца толькі расійскай тэматыкай. Так, напрыклад, на відэа трапілі кадры, дзе ў Маскве скандуюць "Жыве Беларусь".

Гэта ўжо не першы раз, калі расійскія пратэстоўцы выказваюць салідарнасць з беларусамі. Зрэшты, беларусы таксама ў даўгу не застаюцца і падтрымліваюць пратэстоўцаў з Расіі рознымі спосабамі.

 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.