Вы тут

Праспект Незалежнасці ў Мінску хочуць унесці ў спіс ЮНЕСКА

Фота: БЕЛТА

Нацыянальная камісія па справах ЮНЕСКА падтрымала ініцыятыву аб унясенні ў папярэдні беларускі Спіс Сусветнай спадчыны ансамбля праспекта Незалежнасці горада Мінска (у якасці серыйнай трансгранічнай намінацыі “Пасляваенная сацыялістычная архітэктура краін Усходняй і Цэнтральнай Еўропы”). Пасяджэнне камісіі прайшло 10 лютага ў Мінску пад старшынствам Уладзіміра Макея, міністра замежных спраў нашай краіны.

Удзельнікі пасяджэння разгледзелі падрыхтоўку і прасоўванне нацыянальных намінацый у Спісы сусветнай спадчыны і нематэрыяльнай спадчыны ЮНЕСКА. Як інфармуе прэс-служба МЗС Беларусі, у першым спісе чатыры аб’екты — Белавежская пушча, Нясвіжскі палацава-паркавы комплекс, Мірскі замак, Геадэзічная дуга Струвэ. Што да нематэрыяльнай спадчыны, то яна прадстаўлена пакуль што адным элементам — абрадам “Цары” (у Спісе спадчыны, якая патрабуе тэрміновай аховы).

Фота: mfa.gov.by
Новости других медиа
Загрузка...
Загрузка...

Галоўнае

Выбар рэдакцыі