Прапанову Мінска забраць 2 тысячы мігрантаў адхілілі ў Берліне

Прапанову Мінска забраць 2 тысячы мігрантаў адхілілі ў Берліне

Берлін адхіліў прапанову Мінска забраць 2 тысячы мігрантаў, паведамляе Deutsche Welle са спасылкай на прадстаўніка ўрада Германіі.

У панядзелак Аляксандр Лукашэнка прыняў з дакладам старшыню Гродзенскага аблвыканкама Уладзіміра Караніка і памочніка прэзідэнта, інспектара па Гродзенскай вобласці Юрыя Караева. На сустрэчы Лукашэнка заявіў, што чакае, калі ЕС адкажа на пытанне па 2 тысячам бежанцам. Па ягоных словах, канцлер ФРГ Ангела Меркель паабяцала, што на ўзроўні Еўрасаюза разгледзяць гэтую праблему.

Раней прэс-сакратар Лукашэнкі Наталля Эйсмант паведаміла, што на тэрыторыі Беларусі знаходзіцца 7 тысяч мігрантаў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі