Вы тут

Пранкера, які агаліўся на сцэне "Еўрабачання", аштрафавалі на $327

Віталь Сядзюк зрабіў сэлфі з Джамалай

Пранкера Віталя Седзюка, які падчас выступу Джамалы на "Еўрабачанні" ў Кіеве выбег на сцэну і апусціў штаны, паказаўшы ўсяму свету сваю дупу, пакаралі штрафам. Седзюку, супраць якога была распачатая крымінальная справа па артыкуле "Хуліганства", пагражала да 5 гадоў зняволення.

Пракурор патрабаваў адправіць пранкера на грамадскія працы. Але Дняпроўскі раённы суд Кіеве пакараў Седзюка штрафам у 8500 грывень (прыкладна $327).

Пранкер заявіў журналістам, што рашэнне суддзі лічыць справядлівым. "Не думаю, што гэта нейкі крымінал. А вось са штрафам, напэўна, згодзен, — цытуе яго агенцтва УНІАН. — Я ішоў на гэта свядома. І не шкадую пра тое, што я зрабіў. Але вельмі добра разумею наступствы свайго ўчынку".

Падчас слуханні пранкер, які не звяртаўся да дапамогі адвакатаў і абараняў сябе самастойна, папрасіў прабачэння ў Джамалы і паабяцаў больш не ладзіць такія выхадкі. "Мне 28, я хачу знайсці працу. Мне ж за пранкі не плацяць", — сказаў Віталя Сядзюк.