Пракуратура заблакавала платформы грамадскага назірання за выбарамі
![Пракуратура заблакавала платформы грамадскага назірання за выбарамі](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/blok-0802.jpg.webp?itok=kXG_KFdD)
У Беларусі заблакаваны доступ да сайтаў zubr.media і xx2022.org —платформаў грамадскага назірання за выбарамі. Адпаведнае рашэнне прыняла пракуратура Віцебскай вобласці.
Прэс-служба Генпракуратуры заяўляе, быццам на гэтых сайтах змяшчаліся "недакладныя звесткі пра запланаваны рэферэндум" і заклікі псаваць бюлетэні падчас галасавання.
"Матэрыялы матывавалі грамадзян Рэспублікі Беларусь да супрацьпраўных паводзін, дыскрэдытавалі органы дзяржаўнай улады і ў цэлым Рэспубліку Беларусь", — кажуць у пракуратуры.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.