Пракуратура сказала, у чым вінавацяць беларуса, экстрадаванага з Кыргызстана

Генпракуратура Беларусі / prokuratura.gov.by
Генпракуратура Беларусі / prokuratura.gov.by

Беларуса, экстрадаванага з Кыргызстана, вінавацяць у крадзяжы грошай з картак. Злачынствы адбываліся ў 2007-2008 гадах, паведамляе прэс-служба пракуратуры. Сам мужчына знаходзіцца пад вартай у нашай краіне.

"Выдадзеная асоба і іншыя грамадзяне, якія дзейнічалі з ёй па папярэдняй змове, са жніўня 2007 года па кастрычнік 2008 года, знаходзячыся ў Мінску, а таксама на тэрыторыях Германіі, Польшчы, Расіі, Украіны ды іншых замежных дзяржаў, з выкарыстаннем сеткі інтэрнэт, камп'ютарнай тэхнікі, мабільных прылад і неправамерна атрыманых рэквізітаў банкаўскіх плацежных картак, эмітаваных банкамі-ўдзельнікамі міжнародных плацежных сістэм, а таксама карт-рахунку, адкрытага ў банкаўскай установе Польшчы, выкралі грашовыя сродкі шляхам мадыфікацыі камп'ютарнай інфармацыі", — гаворыцца ў паведамленні Генпракуратуры.

Еўрарадыё паведамляла, што на пачатку сакавіка кыргызстанскія ўлады выдалі ў Беларусь 37-гадовага грамадзяніна Украіны Уладзіміра Кадарыю. Як адзначае reform.by, раней мужчына быў грамадзянінам Беларусі Андрэем Кавалёвым. У 2017 годзе ён атрымаў статус уцекача ва Украіне, а потым — і ўкраінскае грамадзянства. Пры гэтым ён змяніў імя на Уладзімір Кадарыя. У Кыргызстан прыехаў у жніўні 2022 года, а ў верасні таго ж года яго затрымалі паводле запыту беларускіх уладаў.

Кадарыя спрабаваў атрымаць у Кыргызстане статус бежанца, а таксама прасіў прэзідэнта краіны Садыра Жапарава не выдаваць яго. Аднак суд пастанавіў экстрадаваць яго ў Беларусь.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі