Пракуратура папярэдзіла арганізатара бардаўскага фэсту ў Мосары

Пракуратура вынесла папярэджанне грамадскаму актывісту Яраславу Берніковічу, які зладзіў бардаўскі фэст памяці Ларысы Геніюш у Мосары, паведамляе Радыё Свабода. Канцэрт павінен быў прайсці 25 ліпеня ў самім мястэчку, але мясцовыя ўлады сарвалі свята. У выніку фэст у фармаце сяброўскай вечарыны правялі ля вогнішча на беразе возера Царкавішча, каля Мосара. Гэты канцэрт палічылі несанкцыянаванай масавай акцыяй. Яраслава Берніковіча папярэдзілі, што калі такое паўторыцца, яго могуць прыцягнуць да судовай адказнасці.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі