Пракаповіч: Зніжэнне курсу долара, мабыць, адпавядае інтарэсам ЗША

Нацыянальны банк Беларусі рэкамендуе грамадзянам захоўваць зберажэнні ў розных валютах і не рызыкаваць, робячы зберажэнні ў нейкай адной. Аб гэтым заявіў старшыня праўлення Нацыянальнага банка Беларусі Пётр Пракаповіч. Пры гэтым кіраўнік Нацбанка адзначыў, што найболей выгодна захоўваць зберажэнні на дэпазітах у банках у беларускіх рублях.

"Мы можам адказваць за курс беларускага рубля да долара, еўра, расійскага, але мы не можам адказваць за курс долара да еўра або іншай валюты", - растлумачыў Пётр Пракаповіч. "Умацаванне долара - гэтая справа Федэральнай рэзервовай сістэмы ЗША. Чаму Злучаныя Штаты праводзяць палітыку па паніжэнні курсу долара? Мабыць, гэта адпавядае іх інтэрасам і выгодна ім. Усе магчымасці ўмацаваць долар у ЗША ёсць", - дадаў ён.

Паводле БелТА

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі