Пракаповіч: З 1 снежня індывідуальных прадпрымальнікаў пазбавяць ільготы

Як вядома, гэтага патрабуе тэхнічны рэгламент Мытнага саюза "Аб бяспецы прадукцыі лёгкай прамысловасці". БЕЛТА нагадвае, што для індывідуальных прадпрымальнікаў, якія плацяць адзіны падатак і прадаюць прадукцыю лёгкай прамысловасці, дзейнічае спрошчаны парадак пацверджання яе адпаведнасці патрабаванням тэхрэгламенту да 1 ліпеня 2014 года.





Паводле словаў намесніка прэм'ер-міністра Пятра Пракаповіча, ужо прынятае рашэнне і ўносіцца адпаведны нарматыўны дакумент, каб з 1 снежня забараніць індывідуальным прадпрымальнікам карыстацца гэтай льготай. Пракаповіч падкрэсліў, што без адпаведных дакументаў яны не змогуць прадаваць свой тавар. "Усе, хто працуе на беларускім рынку... будуць працаваць па адзіных правілах", — сказаў віцэ-прэм'ер.





Пётр Пракаповіч адзначае, што такое рашэнне будзе на карысць пакупнікам, паколькі яны атрымаюць тавары з інфармацыяй пра яго якасць, цану і бяспеку. Таксама намеснік прэм'ера сказаў, што беларускія прадпрымальнікі мусяць адмовіцца ад працы праз пасярэднікаў і выбудоўваць новы механізм працы, у адпаведнасці з якім яны будуць выходзіць наўпрост на вытворцаў.

 

Шумчанка: Прадпрымальнікі проста закрыюцца перад Новым годам

 

Ва ўрадзе прыдумалі, як зрабіць, каб беларус "лішні раз" не ехаў за мяжу

 

Фота — bymedia.net