Пракапеня: Да канца года Лукашэнка падпіша суперліберальны варыянт дэкрэта

Пракапеня: Да канца года Лукашэнка падпіша суперліберальны варыянт дэкрэта

Кіраўнік кампаніі VP Capital Віктар Пракапеня пракаментаваў вынікі нарады ў Аляксандра Лукашэнкі, якая прайшла 11 снежня і была прысвечана інфармацыйным тэхналогіям. Разглядаўся праект дэкрэта “Аб развіцці лічбавай эканомікі”. На нарадзе Лукашэнка заявіў, што “лічбавая трансфармацыя эканомікі з’яўляецца адным з ключавых прыярытэтаў развіцця дзяржавы”. Паводле яго слоў, IT-сфера мусіць атрымаць “новы імпульс развіцця, каб здольныя людзі маглі тут у поўнай меры рэалізоўваць свае магчымасці”.

Пракапеня на сваёй старонцы ў Facebook піша, што згаданы варыянт дэкрэта “суперліберальны”, “з падтрымкай усіх спосабаў прымянення блокчэйна, 100% адсутнасцю бюракратыі”. Ён адзначае, што плануецца поўная свабода ў найманні замежных спецыялістаў. Кіраўнік дзяржавы “падтрымаў ідэю істотна палепшыць якасць навучання англійскай мове, каб кожнае дзіця магло свабодна гаварыць пасля школы на англійскай”. Таксама “ў разы” будзе павялічана колькасць IT-спецыялістаў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі