Праграміст асуджаны на 4 гады калоніі за барыкады 10 жніўня на "Пушкінскай"

Праграміст асуджаны на 4 гады калоніі за барыкады 10 жніўня на "Пушкінскай"

24-гадовы праграміст Раман Канановіч асуджаны на 4 гады калоніі ўзмоцненага рэжыму за "ўдзел у масавых беспарадках" (ч. 2 арт. 293 КК). Ён знаходзіцца за кратамі з 16 кастрычніка 2020-га і ўжо прызнаны палітзняволеным.

Як паведамляе spring96.org, суд Ленінскага раёна (суддзя — Таццяна Шоцік) прызнаў Канановіча вінаватым ва ўзвядзенні барыкадаў з дапамогай жалезнай агароджы ў ноч з 10 на 11 жніўня каля станцыі метро "Пушкінская" ў Мінску. Асноўны доказ — адзін здымак з тэлефона маладога чалавека. Віну палітвязень не прызнаў.

Праваабаронцы звяртаюць увагу, што на судовае следства спатрэбілася толькі 2,5 гадзіны, на спрэчкі — 30 хвілін, а на падрыхтоўку прысуду — 2 гадзіны адразу пасля спрэчак.

Суддзя вынесла вызначэнне, каб пра прысуд і пакаранне Рамана Канановіча было паведамлена ў арганізацыю, дзе ён працаваў праграмістам да затрымання. Навошта? Каб супрацоўнікі гэтай фірмы не ўдзельнічалі ў "масавых беспарадках"!

Як вядома, 10 жніўня каля "Пушкінскай" быў забіты пратэстовец Аляксандр Тарайкоўскі. Забойцы дагэтуль не пакараныя. А вось тых, хто будаваў барыкады, адпраўляюць у калоніі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі