У Беларусі прызналі палітвязнямі яшчэ 7 чалавек

У Беларусі прызналі палітвязнямі яшчэ 7 чалавек

У Беларусі прызналі палітвязнямі яшчэ 7 чалавек. Гэта — Ілля Смольскі, асуджаны ў Брэсце на год абмежавання волі ў папраўчай ўстанове адкрытага тыпу па арт. 370 КК ("знявага дзяржаўных сімвалаў"), Уладзімір Шынкевіч, асуджаны ў Оршы на закрытым судовым паседжанні па ч.1 арт. 368 КК ("абраза прэзідэнта Рэспублікі Беларусь") на год і тры месяцы пазбаўлення волі, Уладзімір Няпомняшчых, абвінавачаны і ўзяты пад варту ў Гомелі па арт. 366 ("пагроза гвалту ў дачыненні да службовай асобы, у сувязі з выкананнем ёй службовых абавязкаў") і арт. 369 КК ("абраза службовай асобы"), Уладзімір Міхалка, абвінавачаны і змешчаны пад варту таксама ў Гомелі ("абраза прэзідэнта Рэспублікі Беларусь"), Міхаіл Гладыш, асуджаны ў Віцебску за "абразу службовай асобы" на два гады абмежавання волі ў папраўчай ўстанове адкрытага тыпу, Георгій Васіленка, асуджаны ў Гомелі па ч.1 арт. 339 ("хуліганства") за “звяржэнне” дзяржаўнага сцяга на два гады абмежавання волі ў папраўчай ўстанове адкрытага тыпу, Валадар Цурпанаў, асуджаны ў Магілёве па арт. 391 КК ("абраза суддзі ці народнага засядацеля") на тры гады абмежавання волі ў папраўчай установе адкрытага тыпу.

Праваабаронцы лічаць іх пераслед і пазбаўленне волі "палітычна матываваным, звязаным з мірнай рэалізацыяй выказвання меркавання". Яны патрабуюць вызвалення палітвязняў і спынення крымінальнага пераследу.

Колькасць палітзняволеных у нашай краіне складае 246 чалавек. Напярэдадні палітвязнямі прызналі 11 чалавек.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі