Прагноз надвор’я ў Беларусі на бліжэйшыя дні

Прагноз надвор’я ў Беларусі на бліжэйшыя дні

У бліжэйшыя дні ў Беларусі захаваецца снежнае покрыва і невялікі мароз. Як інфармуе БЕЛТА са спасылкай на сіноптыкаў, у пятніцу, 19 студзеня, у начныя гадзіны чакаецца ад -1 да -7 градусаў, у дзённыя гадзіны — ад -5 да +1 градуса. Уначы снег прагназуецца пераважна ў Брэсцкай вобласці, раніцай і ўдзень — амаль па ўсёй краіне.

Уначы і раніцай у суботу, 20 студзеня, ападкі ў выглядзе кароткачасовага снегу магчымыя практычна па ўсёй Беларусі, удзень — у Брэсцкай і Віцебскай абласцях. У начныя гадзіны тэмпература паветра складзе 2-7 градусаў марозу, у дзённыя гадзіны — ад 0 да -5. У нядзелю, 21 студзеня, кароткачасовы снег пройдзе толькі ў асобных раёнах. Калі ўначы будзе ад -3 да -9, то ўдзень — 1-6 градусаў марозу.

У пачатку наступнага тыдня крыху пахаладае. У панядзелак уначы будзе 5-11 градусаў са знакам мінус, у аўторак — ад -5 да -12 (месцамі — да -14). У дзённыя гадзіны 22 студзеня прагназуецца 1-7 марозу, 23 студзеня — ужо 3-9 градусаў са знакам мінус. Невялікія ападкі магчымыя толькі месцамі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі