Прагноз надвор'я ў Беларусі на 1- 2 сакавіка

Паводле Нацыянальнага гідраметэацэнтра, 1-2 сакавіка ў Беларусі будзе воблачна з праясненнямі. 1 сакавіка пераважна па паўночна‑ўсходняй палове снег, мокры снег, ноччу слабая мяцеліца. На дарогах галалёдзіца. Вецер паўночна‑заходні 4—9 м/с, ноччу парывы да 14 м/с. Тэмпература паветра ноччу мінус 3—10°C, пры праясненнях да мінус 12°C, днём мінус 4 — плюс 3°C.

2 сакавіка ў асобных раёнах, у асноўным па ўсходзе, невялікі кароткачасовы снег. На дарогах галалёдзіца. Вецер паўночна‑заходні 3—8 м/с. Тэмпература паветра ноччу мінус 4—11°C, пры праясненнях да мінус 13°C, днём мінус 2 — плюс 4°C.

У Мінску 1 сакавіка воблачна з праясненнямі. Ноччу кароткачасовы снег, днём без істотных ападкаў. На дарогах месцамі галалёдзіца. Вецер паўночна‑заходні 4—9, ноччу парывы да 14 м/с. Тэмпература паветра ноччу мінус 6—8°С, днём мінус 2—4°С.

БелаПАН

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі