Прафесар з ЗША прэзентаваў у Мінску кнігу пра Лукашэнку (фота, відэа)

У аўторак, 13 студзеня, у Мінску ў Акадэміі кіравання пры прэзідэнце прайшла прэзентацыя кнігі прафесара сацыяльнай геаграфіі Рэдфардскага ўніверсітэта (ЗША) Рыгора Іофе пра кіраўніка Беларусі. Яна мае назву "Пераацэньваючы Лукашэнку ў культурным і геапалітычным аспекце".

Як адзначае БелаПАН, кніга была створана па матэрыялах інтэрв'ю з Аляксандрам Лукашэнкам, запісаных у 2011 годзе. Іх агульная працягласць складае каля 7 гадзінаў. Рыгор Іофе распавядае пра кіраўніка Беларусі, знешнюю і ўнутраную сітуацыю Беларусі за 20 гадоў.

Таксама амерыканскі госць прачытаў лекцыю.

Нагадаем, у Мінску Рыгор Іофе сустракаўся з Аляксандрам Лукашэнкам.

Фота: БелаПАН, БЕЛТА

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі