Праезд у грамадскім транспарце падаражаў і ў Гродзенскай вобласці

Праезд у грамадскім транспарце падаражаў і ў Гродзенскай вобласці

Праезд у грамадскім транспарце падаражаў і ў Гродзенскай вобласці. Адпаведныя рашэнні аблвыканкама, прынятыя яшчэ 20 снежня, былі апублікаваныя на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале. Талон на звычайных маршрутах будзе каштаваць 45 капеек (кіроўцы аўтобусаў і тралейбусаў будуць іх прадаваць за 50 капеек), на рэгулярных экспрэс-маршрутах — 55 капеек. Тарыфы на перавозках у маршрутках ІП і юрыдычныя асобы ўстанаўліваюць самастойна. Больш падрабязна гл. тут.

У Гродна праязны білет на адзін від транспарту на месяц цяпер каштуе 19 рублёў 8 капеек, на два віды (на аўтобус і тралейбус) — 25 рублёў 48 капеек.

Падаражанне закранула і прыгарадныя пасажырскія перавозкі.
 
Раней праезд у грамадскім транспарце падаражаў у Мінску, Мінскай, Віцебскай, Гомельскай і Брэсцкай абласцях.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі