Праект указа “Аб выкараненні дармаедства” не будзе публікавацца да прыняцця

Аб тым, што праект указа падрыхтаваны і перададзены ў Адміністрацыю кіраўніка краіны, стала вядома 5 студзеня ад намесніка міністра Валерыя Кавалькова.

У прэс-службе Мінпрацы Еўрарадыё паведамілі, што з тэкстам праекта пазнаёміцца “няма магчымасці”. Цяпер ён знаходзіцца ў Адміністрацыі кіраўніка краіны і грамадскае абмеркаванне дакумента “на дадзеным этапе немагчымае”. Яго публікацыя адбудзецца толькі “пасля прыняцця і зацвярджэння”. Прыблізная дата зацвярджэння праекта ўказа таксама невядомая.

Расказваючы журналістам аб праекце рэзананснага ўказа, Валерый Кавалькоў звярнуў увагу, што тэрмін "дармаед" пакуль у Беларусі не ўзаконены. "Кіраўнік дзяржавы даў даручэнне распрацаваць праект нарматыўна-прававога акта, які б у адпаведнасці з Канстытуцыяй абавязаў непрацуючых асоб ўдзельнічаць у фінансаванні дзяржаўных расходаў на сацыяльную сферу. Такі праект нарматыўна-прававога акта быў падрыхтаваны і ўнесены ва ўстаноўленым парадку ў Адміністрацыю Прэзідэнта", — цытуе словы намесніка міністра агенцтва БЕЛТА.

Фота — ctv.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі