Праект Kazalpin вяртаецца з альбомам "Снежкі"

Музычная беларуска-швейцарская калабарацыя Kazalpin запісала другі альбом пад працоўнай назвай "Снежкі". Запіс адбываўся падчас гастрольнага тура каманды па Швейцарыі ў адной з вядомых мясцовых студый "Hardstudios". Дарэчы, менавіта там 4 гады таму Kazalpin запісаў свой этна-джазавы дэбютнік “East Side Story”.

Сам праект створаны ў 2009 годзе па ініцыятыве двух музычных калектываў: беларускага этна-трыа “Акана” і швейцарскага джаз-квартэта “Brun Alpin Ensemble”. Беларускіх і еўрапейскіх музыкаў аб'яднала ідэя стварэння адзінай гукавай прасторы, дзе ў поўнай меры этнічныя традыцыі беларусаў пераплятаюцца з каларытам аўтарскай музыкі розных культур.

У новы альбом уключаныя 13 новых твораў, якія рэканструююць напевы пазаабрадавай лірыкі Палесся і аўтарскія інструментальныя творы ў выкананні акардэона, акардзіна, флейты, кантрабаса, саксафона сапрана і альта, дудука і іншых інструментаў. Па папярэдняй інфармацыі, кружэлка выйдзе напрыканцы наступнага года.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі