Вы тут

Праект бюджэту Беларусі на 2020 год прыняты ў першым чытанні

БЕЛТА

Праект бюджэту Беларусі на 2020 год прыняты ў першым чытанні. У аўторак яго разгледзела Палата прадстаўнікоў, праект прадстаўляў першы намеснік міністра фінансаў Юрый Селіверстаў. Ён сфармаваны з бюджэтным дэфіцытам у памеры 995,1 млн рублёў (гэта 0,7% ВУП). Упершыню за шэсць апошніх гадоў.
 
Праект бюджэту прадугледжвае рост валавога ўнутранага прадукта на 1,9%, інфляцыя прагназуецца 5%, стаўка рэфінансавання — 9,5%. Мяркуецца, што нафта ў наступным годзе будзе каштаваць 60 долараў за адзін барэль, плануецца перапрацаваць 18 млн тон расійскай нафты. На заробкі бюджэтнікаў дадаткова збіраюцца накіраваць 1,8 млрд рублёў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.