Праект бюджэту АБФФ: Выдаткі на 3,5 мільёна долараў перавышаюць прыбыткі

Выдаткі Беларускай федэрацыі футбола ў 2015 годзе на 3,5 мільёна долараў перавысяць прыбыткі. Здымак праекта бюджэту размясціў сайт by.tribuna.com падчас выбараў кіраўніка асацыяцыі. Згодна з ім, у 2015 годзе на патрэбы Нацыянальнай зборнай плануюць выдзеліць 1,9 мільёна долараў (курс разлічаны па 15 тысяч рублёў за долар). Нацыянальны чэмпіянат пацягне на 1,75 мільёна, “маладзёжка” — на 445 тысяч. Ажно 5,8 мільёна запланавана выдзеліць сёлета на будаўніцтва інфраструктуры — палёў, футбольных цэнтраў. Агулам выдаткі “на футбол” сёлета складуць 15,2 мільёна долараў.

Прыбыткі запланаваныя ў памеры 11,7 мільёна долараў. У тым ліку 3,4 мільёна — ад продажу правоў на тэлетрансляцыі, 1,5 і 2,2 мільёна — ад унёскаў УЕФА і ФІФА, амаль мільён — добраахвотныя ахвяраванні і спонсарская дапамога. Яшчэ мільён долараў прыбыткаў федэрацыя футбола разлічвае атрымаць ад правядзення нацыянальнага чэмпіянату.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі