Вы тут

Прадстаўнікі БПЦ на сустрэчы былі ў масках, а Качанава і Карпенка — не

"Масачны рэжым" / БЕЛТА

24 лістапада ў Савеце Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі абмеркавалі супрацоўніцтва сістэмы адукацыі і Беларускай Праваслаўнай Царквы. На фота БЕЛТА можна пабачыць, што дэлегацыя БПЦ, у тым ліку і мітрапаліт Веніямін, была ў ахоўных масках. І гэта не дзіўна — па ўсёй краіне дзейнічае абавязковы масачны рэжым. А вось старшыня Савета Рэспублікі Наталля Качанава і міністр адукацыі Ігар Карпенка былі без масак (ці яны іх знялі, каб зрабіць фота?). Не носіць ахоўную маску і Аляксандр Лукашэнка, які рэгулярна праводзіць сустрэчы з чыноўнікамі і здзяйсняе паездкі па краіне.

Наталля Качанава / БЕЛТА
За спінай у Ігара Карпенкі ўсе ў масках! / БЕЛТА
Мітрапаліт Веніямін / БЕЛТА

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.