Прадстаўнік пракуратуры — пра катаванні на Акрэсціна: зараз вельмі шмат фэйкаў

Прадстаўнік пракуратуры — пра катаванні на Акрэсціна: зараз вельмі шмат фэйкаў

Людзям, якія лічаць, што на Акрэсціна невыносныя ўмовы, трэба падаваць скаргі. Пра гэта заявіў намеснік начальніка ўпраўлення ўзаемадзеяння са сродкамі масавай iнфармацыi і рэдакцыйнай дзейнасці — афіцыйны прадстаўнік Генпракуратуры Дзмітрый Брылёў.

Журналісты "Народнай Волі" запыталіся ў яго, як спыніць катаванні на Акрэсціна. Пра невыносныя ўмовы для палітычных расказваюць усе вязні ізалятара. Арыштаваным не выдаюць матрацы і пасцельную бялізну, яны спяць на металічных каркасах нараў або на падлозе, замест падушкі выкарыстоўваюць бутэлькі з вадой. Перадачы многім арыштаваным аддаюць толькі на выхадзе. 

26 ліпеня праваабаронцы "Вясны" апублікавалі фатаздымкі з такой камеры для "палітычных" на Акрэсціна.

"Калі ўсё гэта насамрэч адпавядае рэчаіснасці, то ў чалавека ніхто не адбіраў права паведаміць пра гэта праз інстытут скаргаў. Мы, безумоўна, таксама адсочваем сродкі масавай інфармацыі, і магу падзякаваць вам за гэты маячок, звернем увагу. Але калі журналіст звяртаецца — гэта крыху не тое. Зараз любую інфармацыю трэба пераправяраць, вельмі шмат фэйкаў", — заявіў Брылёў. 

Ён дадаў, што пацярпелыя не падаюць скаргі ў наглядныя органы: "Іншае пытанне, чаму не адпраўляе. Не жадае або няма падстаў? Трэба разбірацца…" 

Варта дадаць, што за амаль год не была пачатая ніводная крымінальная справа супраць сілавікоў, якія ўжывалі гвалт, катавалі і здзекаваліся з затрыманых. Не была пачатая крымінальная справа. напрыклад, па факце забойства Аляксандра Тарайкоўскага ў Мінску. А забіты ў Брэсце Генадзь Шутаў нават быў пасмяротна асуджаны. 

Прадстаўнік пракуратуры — пра катаванні на Акрэсціна: зараз вельмі шмат фэйкаў
Камера для "палітычных" на Акрэсціна / spring96.org

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі