Прадстаўнік Нацбанка: да канца года рубель дасягне краю калідора ў 10%

Намеснік старшыні праўлення Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь Мікалай Лузгін мяркуе, што ў канцы года беларускі рубель дасягне краю 10%-га валютнага калідору. Гэтае меркаванне разыходзіцца з неаднаразовымі заявамі старшыні праўлення Нацбанка Пятра Пракаповіча, які сцвярджае, што рублю не дадуць упасці адносна кошыка валютаў ніжэй за 5%, вызначаных у студзені 2009 года. Па меркаванні Лузгіна, якое цытуе “Интерфакс”, дэвальвацыя — "гэтае неабходнае зло". Разумеючы дзейснасць дэвальвацыі ў справе захавання золатавалютных рэзерваў, чыноўнік, тем не менш, не лічыць яе абавязковай. Ён кажа, што ўрад і Нацбанк прымаюць і іншыя меры для паляпшэння структуры плацёжнага баланса. Напрыклад, рэгуляванне імпарту, стымуляванне экспарту і знешнія пазыкі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі