Прадстаўнік Мінабароны: многім падаецца, што мы будзем "купацца" ў прызыўніках

Прадстаўнік Мінабароны: многім падаецца, што мы будзем "купацца" ў прызыўніках

У Мінабароны сцвярджаюць, што "закон аб адтэрміноўках", які пачне дзейнічаць 9 жніўня, не павялічыць колькасць беларускіх вайскоўцаў. Ён мусіць дапамагчы пераадолець праблему "дэмаграфічнай ямы". Пра гэта sputnik.by распавёў кансультант упраўлення галоўнага арганізацыйна-мабілізацыйнага ўпраўлення Генштабу Узброеных сіл Андрэй Мурашоў.

"Мы пайшлі па тым мінімуму, які можна было прыбраць, — кажа Мурашоў. — І атрымаць пэўны рэсурс. Ён, дарэчы, не такі вялікі як многім здаецца, быццам мы ўжо будзем "купацца" у прызыўніках, і ваеннае ведамства будзе жыць у вольных умовах. Не!".

Па словах прадстаўніка Мінабароны, насамрэч атрымліваецца мінімальна неабходная колькасць прызыўнікоў на бліжэйшыя гады. Каб без праблемаў прайсці "самую складаную сітуацыю вясной 2020-га і 2022-га".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі