Прадстаўнік Генпракуратуры: у некаторых пратэстоўцаў могуць забраць дзяцей

Прадстаўнік Генпракуратуры: у некаторых пратэстоўцаў могуць забраць дзяцей

Прадстаўнік Генпракуратуры Аляксей Падвойскі ў эфіры тэлеканала СТБ выказаўся наконт удзелу дзяцей у несанкцыянаваных акцыях пратэсту. На мінулым тыдні Генпракуратура ўжо папярэджвала пра ўзмацненне адказнасці для бацькоў за ўдзел іх дзяцей у пратэстах. Сцвярджалася, што такіх выпадкаў зафіксавана не менш за дзве сотні.

На гэты раз прадстаўнік Генпракуратуры заявіў, што знаходжанне дзяцей на пратэстных акцыях — гэта парушэнне іх правоў. Па словах Падвойскага, з бацькамі праводзяцца гутаркі, ім тлумачыцца сітуацыя. Таксама пракуроры могуць выносіць афіцыйныя папярэджанні. Такіх выпадкаў больш за сотню — у Мінску, Жодзіне, Брэсце, Гомелі.

"Але калі гэта не з'яўляецца для іх нейкім званочкам, то ў нас ёсць яшчэ органы апекі і папячыцельства, якія таксама разумеюць, што ёсць элементы неналежнага выхавання з боку бацькоў, — кажа прадстаўнік Генпракуратуры. — У шэрагу выпадкаў яны могуць разглядаць пытанне аб сацыяльна небяспечным становішчы дзіцяці... Калі сітуацыя не выправіцца і будзе працягвацца ў тым жа рэчышчы, то верагоднасць таго, што дзіця забяруць, вельмі вялікая".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі