Прадпрымальнікі заклікаюць урад не перадаваць праект указа Лукашэнку

Пра гэта гаворыцца ў рэзалюцыі, якую 7 красавіка прынялі ў Мінску дэлегаты форума прадпрымальнікаў.





Нагадаем, праект указа "Аб некаторых пытаннях рэгулявання прадпрымальніцкай дзейнасці і рэалізацыі тавараў індывідуальнымі прадпрымальнікамі і іншымі фізічнымі асобамі" быў падрыхтаваны Міністэрствам па падатках і зборах, якое прапанавала ІП уносіць свае прапановы і заўвагі. Паводле праекта, індывідуальныя прадпрымальнікі мусяць забяспечыць наяўнасць дакументаў, якія пацвярджаюць набыццё тавараў на тэрыторыі Мытнага саюза. Прадпрымальнікі неаднаразова заяўлялі, што гэта немагчыма выканаць.





На форуме ў сталіцы, які праводзіўся рэспубліканскім грамадскім аб'яднаннем "Перспектыва", прысутнічалі каля 250 чалавек з усіх рэгіёнаў краіны. Прадпрымальнікі выступілі са сваімі прапановамі да ўраду. Між іншым, прапануецца ўключыць прадстаўнікоў прадпрымальнікаў у склад рабочай групы пры ўрадзе.





У праекце ўказа кіраўніка дзяржавы ІП пабачылі толькі адзін пазітыў: дазвол прадпрымальнікам наймаць на працу фізічных асобаў не з ліку сваякоў, паведамляе БелаПАН.

Фота — Fotolia