Прадпрымальнікі перанеслі ўсебеларускі страйк на кастрычнік

Сёння лідэры незарэгістраванага руху “За свабоднае развіццё прадпрымальніцтва” заявілі аб адмене абвешчанага раней страйку на рынках у Беларусі.
Па словах лідэра руху Віктара Гарбачова, рабіць страйк на ўзроўні аднаго, двух ці трох гарадоў цяпер не мае сэнсу.

“760-ы ўказ Лукашэнкі настолькі страшны, што калі мы зробім цяпер дробныя акцыі, толькі ўшчыпнем уладу, гэта будзе сабе ў шкоду” — адзначыў ён у інтэрв’ю “Радыё Свабода”.

Прадпрымальнікі вырашылі выкарыстаць верасень на падрыхтоўку, каб у кастрычніку як мага больш гарадоў далучыліся да страйку.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі