Прадпрымальнікаў прымушаюць купляць слуцкую каўбасу

Нясвіжскіх прадпрымальнікаў, якія гандлююць харчовай прадукцыяй, прымусілі набыць для рэалізацыі ў сваіх крамах па паўтонны каўбасных вырабаў вытворчасці Слуцкага мясакамбіната. Як гавораць прадпрымальнікі, такога яшчэ ніколі не было. Іх выклікалі ў райвыканкам і проста прымусілі зрабіць заказы на слуцкую прадукцыю, якая і даражэйшая і, на думку жыхароў горада, нічым не лепшая за сваю, якая выпускаецца ў Снове і карыстаецца попытам ва ўсёй Беларусі.

Цяпер прадпрымальнікаў вымушаюць як мага хутчэй пералічыць у Слуцк грошы за пастаўленую прадукцыю. Людзі абураныя і гавораць, што з іх магчымасцямі такія сумы сабраць цяжка, бо трэба разлічвацца з пастаўшчыкамі іншых тавараў. Раней мясную прадукцыю ў патрэбнай колькасці яны бралі на рэалізацыю ў Смалявічах, Пінску і Снове.

Дарэчы, такая практыка, калі ўлады навязваюць прадпрымальнікам прадукцыю, якая не карыстаецца вялікім попытам, існуе не толькі ў Нясвіжы, але і ў іншых рэгіёнах Беларусі.

Фота: Photo.ByMedia.net

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі