Працягваюцца пратэсты ў Францыі

У начы на чацьвер затрымана больш 100 дэманстрантаў падчас чацвертай ужо ночы паслявыбарчых пратэстаў. Каля 400 асобаў увечары ў сераду пратэставалі супраць абрання новым прэзідэнтам Францыі цэнтрыста Нікаля Сарказі.


Пратэстны страйк абвесцілі студэнты Парыжскага універсітэту. Сотні студэнтаў заблакавалі доступ да часткі будынкаў.


Разам з тым, былі канфрантацыі са студэнтамі, якія баяцца не здаць надыходзячай сесіі. У падтрымку апошніх выступіў і міністр адукцыі Францыі Франсуа Гулард.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі