Праціўніка будаўніцтва акумулятарнага завода затрымалі ў Брэсце

Праціўніка будаўніцтва акумулятарнага завода затрымалі ў Брэсце

У Брэсце ўвечары 17 красавіка міліцыянты затрымалі Дзмітрыя Бекалюка — актывіста ініцыятыўнай групы супраць будаўніцтва акумулятарнага завода.

Як паведамляе ў Фэйсбуку блогер Аляксандр Кабанаў, Бекалюка даставілі ў Ленінскі РАУС Брэста.

10 красавіка стала вядома, што акумулятарны завод "АйПаўэр" прайшоў дзяржаўную экалагічную экспертызу. Гараджане больш за два гады змагаліся супрць яго будаўніцтва: яны лічаць, што гэта шкодная вытворчасць, якая негатыўна паўплывае на экалагічную сітуацыю. 

12 красавіка сотні жыхароў горада зладзілі па брэсцкіх вуліцах шэсце пратэсту супраць запуску акумулятарнага завода. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі