Працэс журналіста Аляксандра Здзвіжкова аб’яўлены закрытым

Судовы працэс па справе журналіста Аляксандра Здзвіжкова ў гарадскім судзе сталіцы аб’яўлены закрытым. Такое рашэнне суддзя Аніскевіч тлумачыць жаданнем не дапусціць, каб інфармацыя з працэсу “абразіла пачуцці мусульман”. Нагадаем, Здвіжкова судзяць за перадрук у 2006 годзе газеце “Згода” з дацкай прэсы карыкатур на прарока Мухамеда. Журналіст у той час быў намеснікам галоўнага рэдактара незалежнага выдання і падпісваў той нумар да друку.

Аляксандра Здзвіжкова абвінавачваюць у парушэнні арт. 130-га (частка 1) Крымінальнага кодэксу “Распальванне рэлігійнай варажнечы”.

Пра тое, што пагражае журналісту, Еўрарадыё распавёў былы галоўны рэдактар “Згоды” Аляксей Кароль:

“Гэты артыкул прадугледжвае ад штрафа да пяці гадоў абмежавання волі, “хімія” так званая. Ці да 5 гадоў турэмнага ўтрымання”.

Следства па справе публікацыі было распачата ў лютым 2006-га і справу перадалі ў суд. Аднак Здзвіжкоў з’ехаў за мяжу і быў затрыманы толькі ў лістападзе 2007-га, калі прыехаў наведаць магілу бацькі. Другі месяц яго ўтрымліваюць у следчым ізалятары КДБ.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі