Праблемы царквы “Новае жыццё” зноў у справаздачы Дзярждэпартаменту ЗША

Амерыканская амбасада зноў звярнула ўвагу на пратэстанцкую царкву “Новае жыццё”. Памочнік аташэ ў пытаннях інфармацыі, адукацыі і культуры Орлі Кайнер сёння наведала царкву і пагутарыла з пастарам Вячаславам Ганчарэнкам — на знак падтрымкі царквы, якую дзяржава цісне вялікімі фінансавымі санкцыямі. Юрыст царквы “Новае жыццё” Сяргей Луканін расказаў Еўрарадыё, што падтрымку з боку амерыканскай дыпмісіі яны адчуваюць не ўпершыню.

Луканін: “У такім дакуменце, як “Рэлігійнае становішча ў свеце”, які выдаецца Дзярждэпартаментам ЗША кожны год, праблема царквы “Новае жыццё” ёсць у кожным такім дакуменце ад 2004 году. Канечне, гэта не вельмі добрая слава, і для нас было б лепей, калі б мы не патрапілі ў такі дакумент”.

Нагадаем, што ад 12 сакавіка ў Гаспадарчым судзе Мінску разглядаюць пазоў Мінскага гарадскога камітэту прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя. Гарадскія ўлады хочуць спагнаць з “Новага жыцця” 250 мільёнаў рублёў за забруджванне тэрыторыі царквы нафтапрадуктамі. Да таго ж царкву вінавацяць у знішчэнні болей за 3 тысячы квадратных метраў урадлівай глебы.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі