Пра выбух у Зябраўцы і канферэнцыю ў Вільні — эфір з Карбалевічам

Пра выбух у Зябраўцы і канферэнцыю ў Вільні — эфір з Карбалевічам

Стварэннем Пераходнага кабінета скончылася Канферэнцыя ў Вільні. А прызнанне практычна ўсімі дапушчальнасці “сілавога сцэнару” супрацьстаяння лукашэнкаўскаму рэжыму і ўвядзенне ў склад Кабінета былога вайскоўца Валерыя Сахашчыка сталі шмат для каго нечаканасцю. А вось тое, што групоўка самых перакананых крытыкаў Офіса Ціханоўскай на супрацу з Кабінетам не пойдзе, нечаканасцю не стала. 

Што дасць стварэнне новай структуры шараговым беларусам у Беларусі і за мяжой? Што мяняе ў супрацьстаянні з рэжымам “ваенны міністр” у складзе Кабінета прадстаўнікоў? Ці ёсць шанцы ў сілавога супрацьстаяння з рэжымам і якія высновы варта зрабіць з інцыдэнту ў Зябраўцы? На гэтыя ды іншыя пытанні адказвае палітычны аглядальнік Валерый Карбалевіч.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі