Пра старыя граблі, “карону” Пазняка і “трон” Ціханоўскай — эфір са Шрайбманам

Арцём Шрайбман / Еўрарадыё
Арцём Шрайбман / Еўрарадыё

Усё новае — гэта добра забытае старое. Менавіта такія думкі ўзнікаюць, калі глядзіш на працэсы, якія адбываюцца з неафітамі, ці маладым пакаленнем беларускіх дэмісл, народжаных падзеямі 2020 года. Яны паступова ператвараюцца ў апазіцыю са стажам і паўтараюць усе ранейшыя памылкі дэмсіл. У чым старэйшае пакаленне беларускай апазіцыі ім радасна дапамагае. Інакш усе гэтыя скандалы з падзелам лідарства, абвінавачаннямі, стварэннем новых і рэфармаваннем раней створаных структур назваць нельга. 


Ці зменяцца шансы дэмсіл перамагчы рэжым са з’яўленнем новых палітычных структур і як на гэтыя працэсы ўплывае ўварванне Пазняка ў актыўнае палітычнае жыццё? Хто будзе кантраляваць Аб’яднаны пераходны кабінет, якая роля ў гэтых працэсах Каардынацыйнай рады і чаму ПКК чакае ад Ціханоўскай ухвалення іх удзелу ў палітыцы? Як на Мінск паўплываюць новыя санкцыі, ці сапраўды рэжым чакае вяртання “збеглых” і што стаіць за актыўнасцю Качанавай? На гэтыя і іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае палітычны аналітык Арцём Шрайбман.

Flowers Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі