Пра шпіца на парадзе, чэргі на мяжы, эмпатыю, Шрайбмана і Эстонію — эфір

Аляксандр Кныровіч

Аляксандр Кныровіч / Еўрарадыё

Калі раней Лукашэнка паўсюль цягаў свайго малодшага сына Мікалая, то цяпер наўзамен яму возіць на ўрачыстасці і сустрэчы з падначаленымі генераламі і міністрамі шпіца. Раней падавалася, што нічога больш крынжовага за шпіца, які выслухоўвае даклады генералаў, быць не можа. Але шпіц на “дзевятамаі” ў Маскве перабіў папярэднюю крынжовасць. Гэта, як і шмат чаго іншага, робіць з Беларусі краіну, з якой людзі хочуць выехаць. Хаця б на выходныя. Але вялізныя чэргі на мяжы і праблемы з атрыманнем віз гэтаму не спрыяюць. А як высвятляецца, не ўсе прадстаўнікі дэмсіл здольныя паспачуваць суайчыннікам у гэтай сітуацыі.

Што не так з выказваннем Кныровіча наконт чэргаў на мяжы і ці сапраўды ён лічыць такую сітуацыю апраўданай? А ў такім выпадку ў чым не правы Шрайбман і іншыя, што не пагадзіўся з пазіцыяй кандыдата ў дэлегаты КР Кныровіча? Дэманстрацыяй чаго стаў лукашэнкаўскі шпіц на парадзе ў Маскве? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае блогер, №3 ў выбарчым спісе “Блок Пракоп’ева-Ягорава” Аляксандр Кныровіч.

Flowers Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі