Нават вайна не здолела аб’яднанць не толькі тых беларусаў, якія знаходзяцца далёка ад фронта, але і тых, хто непасрэдна бярэ ўдзел у баявых дзеяннях. Непаразуменні як на палітычным, так і на вайсковым узроўні не дадаюць добрага настрою грамадству. Якое не ведае, ці ўцягне Лукашэнка ў актыўныя баявыя дзеянні на тэрыторыі Украіны не толькі беларускую армію, але і шараговых беларусаў праз мабілізацыю.
Як уплываюць скандалы ў шэрагах дабраахвотнікаў на іх маральны стан і ці здолее Пазняк аб’яднаць беларусаў на фронце? Ці дапаможа такому аб’яднанню прапанаваная Пракоп’евым рэформа Кабінета? Што адбываецца ў беларускім войску і ці будзе яно выконваць загад наступаць на Украіну? На гэтыя ды іншыя пытанні адказвае заснавальнік патрыятычнай арганізацыі “Белы легіён”, палітычны актывіст Сяргей Бульба (Чыслаў).