Пра Макея, замах на Лукашэнку, Зася і гульні Крамля — эфір з Фрыдманам

Аляксандр Фрыдман / Еўрарадыё

Напрыканцы мінулага тыдня, практычна адразу па заканчэнні скандальнага саміту АДКБ у Ерэване, у чарговы раз з’явіліся чуткі пра тое, што, паводле “правераных крыніц”, у Крамлі прынялі рашэнне “ліквідаваць” Лукашэнку і на яго месца паставіць лаяльнага Маскве пераемніка. Але не паспелі усе жадаючыя эксперты выказацца на гэты конт, як інфармацыйная прастора выбухнула навіной пра раптоўную смерць міністра замежных спраў Беларусі Уладзіміра Макея.  


Ці ёсць падставы звяртаць увагу на ўсё новыя канспіралагічныя версіі смерці Макея і што з гэтай нагоды пішуць заходнія СМІ? Каму выгодныя чуткі пра планы Крамля “ліквідаваць” Лукашэнку? Ці змяняецца стаўленне Захаду да вайны ва Украіне? Гэтыя ды іншыя тэмы абмяркоўваем у штотыднёвым жывым эфіры Еўрарадыё з палітычным аглядальнікам, гісторыкам Аляксандрам Фрыдманам.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.