Пра “крадзеж” грошай, піяр на палітвязнях, слуханні КР і Моладзевы хаб — эфір

Аляксей Лявончык і Андрэй Стрыжак / Еўрарадыё

Аляксей Лявончык і Андрэй Стрыжак / Еўрарадыё

Крытыка як самога марафону па зборы грошай для сем’яў палітзняволеных, так і абвешчаных метадаў іх размеркавання дагэтуль не сціхае. Асобныя скептыкі патрабуюць не толькі поўнай справаздачы ад арганізатараў марафону, але і дакладнай інфармацыі пра тое, каму, колькі і якім чынам было налічана і перададзена грошай. А самы гучны “скептык” увогуле дагаварыўся да таго, што ніякага збору сродкаў не было. Не, марафон быў, але ніхто нічога туды не пералічваў. А калі насамрэч і пералічвалі, то не тысячы беларусаў. І не для таго, каб некаму з палітвязняў дапамагчы…

Ці быў сапраўды праведзены марафон альбо нас усіх умела падманулі? Якім чынам у сённяшніх умовах і адсправаздачыцца перад людзьмі, і не падставіць людзей пад пераслед — ці магчыма гэта? Што адбываецца з Моладзевых хабам, якім бокам да яго датычны Лявончык і чаму ў дэмсілах пачаўся працэс “пачкавання” структур? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказваюць сузаснавальнік фонду BYHELP Аляксей Лявончык і сузаснавальнік і кіраўнік дабрачыннага фонду BYSOL, праваабаронца Андрэй Стрыжак.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі