Пра Колю-міратворца, ядзерную манархію і вайну — эфір з Турарбекавай

Роза Турарбекава / Еўрарадыё
Роза Турарбекава / Еўрарадыё

У Лукашэнкі зноў атрымалася трапіць у інфармацыйную павестку замежных СМІ — з тэмай вяртання ядзернай зброі ў Беларусь. І зразумеўшы гэта, ён з ядзернай тэмы ў сваіх выступах не злазіць ужо не адзін дзень. Адначасова мы даведваемся і пра ролю Колі Лукашэнкі як міратворцы, і пра планы “арэнды Крыма”, і пра працу беларускіх прадпрыемстваў на армію расійскіх акупантаў. Хоць і самі лукашэнкаўскія “ўлады” паводзяць сябе ў Беларусі як звычайныя акупацыйныя адміністрацыі на захопленай тэрыторыі ворага…

Ці варта сур’ёзна ўспрымаць словы пра гатоўнасць у любы момант пры патрэбе скарыстацца ядзернай зброяй? Чыя міратворчыя ініцыятывы маюць шанец на рэалізацыю ва Украіне? Да чаго можа прывесці актывізацыя беларуска-ўкраінскага дыялогу на экспертным і палітычным узроўні? Гэтыя ды іншыя тэмы ў жывым эфіры Еўрарадыё абмяркоўваем з дацэнткай, кандыдаткай гістарычных навук, незалежнай эксперткай Розай Турарбекавай.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі