Пра гандаль палітвязнямі, Гаагу і беларускую салідарнасць — эфір

Даніла Ганчароў і Алег Кулеша

Даніла Ганчароў і Алег Кулеша / Еўрарадыё

Чарговы раз прагучала нібыта пазіцыя рэжыма адносна бачання з таго боку працэсу вызвалення палітвязняў. “Нібыта” таму, што чалавек, які агучыў гэтую пазіцыю ў размове з прадстаўніком праваабарончага цэнтра “Вясна” Леанідам Судаленкам, незразумела якімі паўнамоцтвамі валодае і якую структуру прадстаўляе. Але тым не менш… Агучаная пазіцыя вельмі простая: рэжым чакае ад Захада “плюшак”, наконт гэтага быў пададзены сігнал праз вызваленне 115 чалавек, і цяпер Мінск чакае нечага ў адказ. Прасцей кажучы, чакае пачатку гандлю.

Ці варта ісці на гандаль з рэжымам дзеля вызвалення з-за кратаў людзей і на якіх умовах? Хто і з кім можа пачынаць размовы наконт гэтага і які погляд былых палітвязняў на саму гэтую сітуацыю? Як бачыцца з пазіцыі палітвязня ініцыятыва прыцягнуць Лукашэнку да адказнасці ў Гаазе і як беларусам не развучыцца салідарнасці? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказваюць былыя палітвязні, прадстаўнікі Беларускай асацыяцыі палітвязняў Алег Кулеша і Даніла Ганчароў у 12:00.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі