Пра аўдыт, паліграф, Пазняка і Ціханоўскую — эфір з Франкам Вячоркам

Стварэнне Аб'яднанага пераходнага кабінета і планы перафарматаваць Каардынацыйную раду ў протапарламент выглядаюць як намер Офіса Ціханоўскай стварыць беларускую дзяржаву за межамі краіны. Ужо нават ідзе размова пра стварэнне сваёй арміі. Праўда, усё гэта адбываецца на фоне заяў асобных палітыкаў пра неабходнасць пазбавіць шэнгенскіх віз не толькі расіян, але і беларусаў.

Хто ці што стала прычынай расколу беларускіх дэмакратычных сіл — якая ў гэтым роля асабіста Франка? Хто прымусіў Франка запісацца на праходжанне паліграфа і ці дастаткова гэтага будзе, каб прэтэнзіі да яго зніклі? Ці здольная Ціханоўская адстойваць інтарэсы беларусаў на міжнародным узроўні — яе па-ранейшаму чуюць? На гэтыя ды іншыя пытанні адказвае дарадца Святланы Ціханоўскай Франак Вячорка.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.