Поўнач Украіны чакае наступу з боку Беларусі. Мясцовая ўлада супакойвае

Роўна / Neovitaha777
Роўна / Neovitaha777

Лідар Равенскай абласной вайсковай адміністрацыі Віталь Каваль запэўніў жыхароў вобласці, што сітуацыя на беларуска-ўкраінскай мяжы не змянілася.

"Час ад часу па тэлеграм-каналах шырацца згадкі пра эфемерныя пагрозы нападу з боку Беларусі. У прыватнасці сёння. Але падстаў для іх няма. Сябры, на поўначы Ровеншчыны — усе спакойна. Ніякіх змен па той бок дзяржаўнай мяжы не назіраем. Як заўсёды нашы ваяры — УСУ, добраахвотнікі — у поўнай гатовасці і добрым маральным духу", — напісаў Каваль у сваім тэлеграм-канале.

Ён заклікаў жыхароў "займацца звыклымі справамі, якія спрыяюць развіццю эканомікі дзяржавы".

Пры гэтым украінскі вайсковец і блогер Валер Маркус параіў жыхарам поўначы Равенскай вобласці з'ехаць у месячны адпачынак.

"Калі ўсё будзе добра, спакойна сабе вернецеся", — напісаў ён у сваім тэлеграм-канале.

На гэтым тыдні РБК-Украіна са спасылкай на памагатага камандуючага З'яднанымі сіламі УСУ Яўгена Сілкіна пісала, што пакуль рана казаць пра магчымасць наступу на Украіну з боку Беларусі. Для наступу групоўка войскаў павінна быць узмоцнена да 50-70 тысяч вайскоўцаў. Цяпер на тэрыторыі Беларусі няма такой колькасці расійскіх военных.
 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі