Port Mone - гурт, месца якому як мінімум у Карнэгі-холе (Фота + відэа)

Толькі незвычайныя людзі могуць ствараць такую музыку, і толькі незвычайныя людзі могуць такую музыку слухаць Сярэдняга быць не можа: ты альбо прымаеш Port Mone, альбо не, табе альбо падабаецца сусвет, які стварае гурт, альбо не. Музыка цішыні, музыка гармоніі, музыка адчуванняў, музыка паралельных жыццяў...

Port Mone - дасканалы прыклад прафесіяналізму ў яго найвышэйшай ступені: творы гурта павінны аднойчы ператварыцца ў партытуры-зборнікі па ансамблі ў сярэдніх і вышэйшых музычных установах...

Можа падацца, што ёсць у Port Mone нешта ад імпрэсіяністаў, прынамсі, тое самае імгненне… Аднак імгненне, як абстрактна-імправізацыйная выява, набывае ў музыцы Port Mone рысы дакладнасці, выверанасці кожнага гуку, кожнага дотыку да інструментаў, кожнага рытмічнага ходу...

Пра Port Mone нельга сказаць, што гэта акардыённая музыка. Тут няма меладычнага вар’яцтва ад П’яцола ці Гал’яна. Акардыён дзеліць сваё лідэрства з бас-гітарай і джамбай, ператвараючыся ў фонавы інструмент. Гэта проста музыка з акардыёнам...

Бас-гітарыст Port Mone карыстаецца адной прымочкай, з дапамогай якой музыка набывае рознакаляровыя адценні. Тэмы гурта лаканічныя, вычарпальныя, трапныя, падобныя да кропель, што разбіваюцца аб шыбы…

Музыка Port Mone пазбаўлена імправізацыі, мітусні, непатрэбных нот, непатрэбных словаў. Яна не можа быць іншай, чым яна ёсць. Яна дасканалая. Яна павінна гучаць у лепшых залах свету, пачынаючы з Карнэгі-холу. Яна — элітарная музыка...

Port Mone выйшлі на сцэну моўчкі… За час канцэрту-прэзентацыі беларускага выдання альбома “Dip” Лёша Варсоба гаварыў тройчы: “столькі знаёмых твараў. Вельмі прыемна”, “Здорава”, і “Дарагія сябры, гэта ўсё, што мы хацелі вам сёння паказаць”. А, і яшчэ:

Лёша Варсоба: “Дарэчы, забыўся сказаць. У нас выйшаў дыск. Гэтае мерапрыемства было прысвечана менавіта гэтай падзеі. Дыскі ёсць у горадзе недзе. У крамах”.

Выступ адбываўся на фоне вялікага экрана, дзе марскія хвалі сябравалі з языкамі полымя, птушкі кахалі рыб, людзі распраналіся, а клавішы ператвараліся ў геаметрычныя фігуры. Пад музыку цішыні нельга рэлаксаваць. Музыку цішыні можна толькі слухаць…



І яшчэ. Больш сціплых і інтэлігентных музыкаў са светлымі і чыстымі тварамі ў Беларусі не знайсці…







Вось што напісала ў дыджэйскі скайп(dj_euroradio) наша слухачка, якая выйграла квіткі на Port Mone:

На таком концерте я была впервые: восторг неописуемый, настолько для меня всё это неожиданно! Слава Богу, что прошло уже 2 дня и я немного успокоилась. Удивительный концерт, действительно погружение... я как будто я в другом мире побывала. Очень культурно, очень по-доброму и домашнему. Я влюбилась))

Во время каждой композиции я говорила себе: "Аня, успокойся, хватит уже думать! Вслушайся!" а не получалось... постоянно уходила в свои мысли, хотя на сцене шёл видеоряд. НО в голове Был Свой видеоряд для каждой песни (мне представлялась то война, то любовные переживания, то детство, то самые лучшие моменты жизни... вот как обычно говорят, что перед смертью вся жизнь перед глазами проносится, вот так и у меня)))

Получается, что такая музыка - это своеобразный психотерапевт). В общем я была вывернута наизнанку. Я сама не думала, что такая музыка для меня, спасибо вам всем.

ВЫВОД: о моих личных переживаниях, думаю, сейчас никому не интересно слушать, но в этот вечер-ночь я обо всём передумала, всё для себя решила, о важном и не важном, о нужном и не нужном. Просто переворот какой-то произошёл. Поэтому, если кто-то из слушателей хочет что-то поменять в жизни, прислушаться и услышать себя, а может быть понять, что происходит вокруг... то Порт Моне очень в этом поможет. Стоит это услышать хотя бы раз в жизни!

Репортаж замечательный всё так и было))

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі